Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка.
Бягучы год аб'яўлены СААЗ Міжнародным годам медыка-сацыяльных работнікаў.
У арганізацыях аховы здароўя на канец 2020 года працавалі 40,4 тыс. практыкуючых урачоў, 117,4 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў, з іх 80,4 тыс. медыцынскіх сясцёр.
Дзяржаўная палітыка ў галіне аховы здароўя арыентавана на стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва.
Насельніцтва*, якое займаецца фізкультурай і спортам:
2010 год - 22,9%,
2021 год - 27,3%.
Удзельная вага жанчын*, якія займаюцца фізкультурай і спортам:
2010 год - 22,5%,
2021 год - 29,6%.
Удзельная вага мужчын*, якія займаюцца фізкультурай і спортам:
2010 год - 23,5%,
2021 год - 23,7%.
Як беларусы* ацэньваюць сваё здароўе:
добрае - 30%,
здавальняючае - 63%.
* Ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя.
Крыніца: Белстат.