
Па выніках 2021 года ўзровень выкарыстання адходаў у Беларусі склаў 29%, на 4% больш, чым у 2020 годзе.
Усяго ў 2021 годзе сабрана 790,6 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў:
384,5 тыс. т макулатуры,
192,1 тыс. т шкла,
106,6 тыс. т пластыку,
59,4 тыс. т шын,
24,1 тыс. т адпрацаванага масла,
23,9 тыс. т бытавой тэхнікі.
Па ўсёй Беларусі дзейнічаюць:
80 ліній сартавання,
7 смеццесартавальных заводаў,
больш за 60 перапрацоўшчыкаў адходаў.
Правілы абыходжання з бытавымі адходамі:
выкарыстоўвайце спецыяльныя кантэйнеры для розных тыпаў адходаў,
здавайце другассыравіну ў пункты нарыхтоўкі,
не выкідвайце старую бытавую тэхніку, а вывозьце яе ў пункты прыёму,
абыходзьцеся з небяспечнымі адходамі без шкоды для прыроды і здароўя.
Штогод у краіне ўтвараецца больш за 4 млн т цвёрдых камунальных адходаў.
Крыніца: ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў".