
Даты нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін.
З 14 жніўня брусніцы можна збіраць ва ўсіх абласцях Беларусі.
У верасні пачалася нарыхтоўка журавін.
У Гомельскай і Брэсцкай абласцях дазволена збіраць журавіны з 4 верасня,
Гродзенскай і Магілёўскай - з 6 верасня,
Мінскай і Віцебскай - з 8 верасня.
Правілы збору: нарыхтоўка дзікарослых ягад дазволена на любых участках лесу, за выключэннем тых, дзе гэты від лесакарыстання забаронены або абмежаваны па заканадаўстве Беларусі; забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (шуфлікі, грэбні і да таго падобнае), якія пашкоджваюць ягаднікі і зніжаюць ураджай ягад у наступныя гады.
Санкцыі за парушэнне тэрмінаў або правіл сбору ягад: для фізічных асоб - папярэджанне або штраф да 20 БВ*, індывідуальных прадпрымальнікаў - штраф да 100 БВ, юрыдычных асоб - да 500 БВ.
* Базавая велічыня (БВ) цяпер складае Br29.
Крыніца: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.