Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 жніўня 2020, 15:45

Збіраем дзіця ў школу

У Беларусі пашыраны продаж тавараў для школьнікаў праводзіцца з 15 ліпеня.

Арганізавана работа больш як 350 школьных базараў (кірмашоў), праводзяцца выстаўкі-продажы, кірмашы выхаднога дня, аформлены "Куткі школьніка" і "Куткі першакласніка".

Пакупнікам прапануецца каля 500 мадэлей адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, да 200 мадэлей абутку, больш за 70 мадэлей трыкатажных вырабаў, да 100 мадэлей ранцаў, рукзакоў, сумак.

Кошт камплекта адзення дзелавога стылю і абутку:

для вучняў малодшых класаў - Br146-482,

для вучняў старэйшых класаў - Br226-589.

Кошт набору школьна-пісьмовых прылад і канцылярскіх тавараў - Br22-183.

Прадугледжана аказанне дадатковых паслуг пакупнікам: прыём папярэдніх заказаў на тавары школьнага асартыменту і падгонка адзення па фігуры.

Крыніца: Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі