Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 чэрвеня 2020, 15:25

Збіраем дзіця ў лагер

Амаль 200 тыс. дзяцей плануюць аздаравіць у Беларусі гэтым летам.

Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры:

1. Медыцынская даведка аб стане здароўя *.

2. Адзенне і абутак:

спартыўны касцюм і спартыўны абутак,

адзенне для штодзённага нашэння - 2 камплекты,

сонцаахоўны галаўны ўбор,

прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,

3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,

5-6 пар шкарпэтак,

3-5 змен ніжняй бялізны,

цёплы світар або кофта,

вятроўка,

туфлі для штодзённага нашэння,

абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор'я,

сланцы, хатнія тапачкі.

3. Прадметы асабістай гігіены:

зубная шчотка і паста,

туалетнае мыла ў мыльніцы,

шампунь,

мачалка,

туалетная папера,

расчоска,

насавыя хустачкі,

гігіенічны сродкі для дзяўчынак.

Не рэкамендуецца браць з сабой:

мабільны тэлефон,

ювелірныя ўпрыгажэнні,

дарагое адзенне,

скорапсавальныя прадукты харчавання.

* Неабходна ўзяць за тры дні да ад'езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства. Працэдура атрымання даведкі спрошчана, прадугледжана таксама сістэма анлайн-заказу даведкі.

Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі