Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры:
1. Медыцынская даведка аб стане здароўя*.
2. Адзенне і абутак:
- спартыўны касцюм і спартыўны абутак,
- 2 камплекты паўсядзённага адзення,
- сонцаахоўны галаўны ўбор,
- прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,
- 3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,
- 5-6 пар шкарпэтак,
- 3-5 змен ніжняй бялізны,
- цёплы світар або кофта,
- вятроўка,
- туфлі на кожны дзень,
- абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор'я,
- сланцы, пакаёвыя тапачкі.
3. Прадметы асабістай гігіены:
- зубная шчотка і паста,
- туалетнае мыла ў мыльніцы,
- шампунь,
- мачалка,
- туалетная папера,
- расчоска,
- насавыя хустачкі,
- гігіенічныя рэчы для дзяўчынак.
Не рэкамендуецца браць з сабой:
- мабільны тэлефон,
- ювелірныя ўпрыгажэнні,
- дарагое адзенне,
- скорапсавальныя прадукты харчавання.
*Неабходна ўзяць за тры дні да ад'езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства.
Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.