Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 чэрвеня 2021, 14:23

Збіраем дзіця ў аздараўленчы лагер

У Беларусі гэтым летам плануюць аздаравіць каля 342 тыс. дзяцей: прыкладна 144 тыс. - у кругласутачных аздараўленчых лагерах і 198 тыс. - у прышкольных дзённага знаходжання.

Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры:

1. Медыцынская даведка аб стане здароўя*.

2. Адзенне і абутак:

- спартыўны касцюм і спартыўны абутак,

- 2 камплекты паўсядзённага адзення,

- сонцаахоўны галаўны ўбор,

- прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,

- 3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,

- 5-6 пар шкарпэтак,

- 3-5 змен ніжняй бялізны,

- цёплы світар або кофта,

- вятроўка,

- туфлі на кожны дзень,

- абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор'я,

- сланцы, пакаёвыя тапачкі.

3. Прадметы асабістай гігіены:

- зубная шчотка і паста,

- туалетнае мыла ў мыльніцы,

- шампунь,

- мачалка,

- туалетная папера,

- расчоска,

- насавыя хустачкі,

- гігіенічныя рэчы для дзяўчынак.

Не рэкамендуецца браць з сабой:

- мабільны тэлефон,

- ювелірныя ўпрыгажэнні,

- дарагое адзенне,

- скорапсавальныя прадукты харчавання.

*Неабходна ўзяць за тры дні да ад'езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства.

Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі