Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 снежня 2018, 15:59

Завершаны першы этап перапісу насельніцтва

З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва 2019 года праходзіла праверка адраснай гаспадаркі краіны.

У якасці рэгістратараў быў прыцягнуты 1001 чалавек:

у Гомельскай вобласці - 187,

у Мінскай вобласці - 181,

у Брэсцкай вобласці - 164,

у Віцебскай вобласці - 158,

у Магілёўскай вобласці - 151,

у Гродзенскай вобласці - 116,

у Мінску - 44.

Задача рэгістратараў была ў тым, каб удакладніць пералік і характарыстыкі ўсіх будынкаў, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі.

Рэгістратары былі аснашчаны планшэтнымі камп'ютарамі з праграмным забеспячэннем, якое дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу працаваць з картаграфічным матэрыялам (картай рэгістратарскага ўчастка).

У Беларусі праверана 626 тыс. будынкаў*:

у Брэсцкай вобласці - 111,2 тыс.,

у Віцебскай вобласці - 94,5 тыс.,

у Гомельскай вобласці - 114,1 тыс.,

у Гродзенскай вобласці - 68,2 тыс.,

у Мінскай вобласці - 120,8 тыс.,

у Магілёўскай вобласці - 93,3 тыс.,

у Мінску - 23,9 тыс.

Да пачатку праверкі ў спісе адрасоў лічылася каля 500 тыс. будынкаў. Рэгістратары выключылі са спіса больш за 8 тыс. будынкаў і дабавілі амаль 126 тыс. дамоў.

* Колькасць абследаваных будынкаў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах з колькасцю 3 тыс. і больш чалавек.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі