
У Беларусі створана разгалінаваная сетка аўтамабільных дарог агульнага карыстання. Яе працягласць склала 86,7 тыс. км, з іх з цвёрдым пакрыццём - 75,4 тыс. км*.
Парк транспартных сродкаў у арганізацыях - 520 тыс. штук, у асабістай уласнасці грамадзян - 3912 тыс. штук**.
Забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі (у разліку на 1 тыс. чалавек)***.
Па Беларусі:
2020 год - 335,
2019 год - 329.
Па абласцях і Мінску
Гродзенская - 385,
Брэсцкая - 357,
Мінская - 346,
Віцебская - 334,
Мінск - 326,
Магілёўская - 315,
Гомельская - 295.
Народная марка легкавога аўтамабіля ў асабістай уласнасці грамадзян у 2020 годзе - Volkswagen.
Топ-7 папулярных марак легкавых аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў асабістай уласнасці грамадзян:
Volkswagen - 422 815 штук,
VAZ - 380 991,
Renault - 212 094,
Audi - 198 126,
Ford - 192 567,
Peugeot - 122 320,
BMW - 89 870.
* На канец 2020 года.
** Паводле даных МУС.
*** Выкарыстана колькасць насельніцтва, скарэкціраваная па выніках перапісу насельніцтва 2019 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.