Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 красавіка 2019, 15:22

Забарона на наведванне лясоў

У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у шасці раёнах Мінскай вобласці:*

Старадарожскім - з 19 красавіка,

Валожынскім - з 20 красавіка,

Мінскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім - з 24 красавіка.

Дазваляецца:

знаходзіцца ў лясных масівах толькі ў тых месцах, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;

раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем ці абараных) вогнішчах.

Забараняецца:

уязджаць на ўсе лясныя дарогі**;

самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.

Штрафы:

за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не прывяло да прычынення ўрону, - папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь;

за распальванне вогнішча ў забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.

У 9 з 10 выпадкаў прычынай узнікнення пажару з'яўляецца антрапагенны фактар.

За суткі (па стане на 6.00 25 красавіка) ліквідавана 87 пажараў у экасістэмах:

27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га;

7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га;

53 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га, у тым ліку пажар каля вёскі Крынічнае Гродзенскага раёна.

Прадаўжаецца тушэнне пажару на тэрыторыі заказніка "Альманскія балоты". Агульная плошча пажару перасягае 400 га, у тым ліку 100 га лесу.

Для яго ліквідацыі задзейнічаны 42 адзінкі тэхнікі і 139 чалавек.

Верталётамі за суткі ажыццёўлены 97 скідаў вады.

Тушэнне ўскладнена адсутнасцю пад'язных пуцей і забалочанай мясцовасцю.

Для маніторынгу і ацэнкі існуючай абстаноўкі вядзецца авіяцыйнае патруляванне.

* Па стане на 9.00 25 красавіка 2019 года.

** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.

Крыніцы: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, МНС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі