
У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у 54 раёнах*:
Брэсцкая вобласць - 11 раёнаў;
Віцебская вобласць - 0;
Гомельская вобласць - 17;
Гродзенская вобласць - 6;
Мінская вобласць - 20;
Магілёўская вобласць - 0.
У іншых раёнах дазваляецца:
- знаходзіцца ў лясных масівах толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;
- раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем або абараных) вогнішчах.
Забараняецца:
- уязджаць на ўсе лясныя дарогі**;
- самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.
Прычына часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі:
- сухое надвор'е;
- адсутнасць ападкаў.
Асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта наносіцца ўрон маёмасці насельніцтва.
* Па стане на 16 мая 2022 года.
** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.
Крыніцы: Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.