Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 студзеня 2018, 13:03

За каго будзем галасаваць на мясцовых выбарах

Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Беларусі вылучаны 22 713 чалавек. Сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне - 1,2.

У тым ліку:

у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў - 345 (сярэдняя колькасць кандыдатаў на акругу - 6,1),

абласныя - 859 (2,4),

раённыя - 4 854 (1,3),

гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) - 829 (2,2),

гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) - 302 (1,2),

пасялковыя - 103 (1,1),

сельскія - 15 421 (1,2).

Узроставая структура:

старэйшыя за 30 гадоў - 94,6% (21 485),

да 30 гадоў - 5,4% (1 228).

Гендарная структура:

мужчыны - 51,4% (11 683),

жанчыны - 48,6% (11 030).

Сферы дзейнасці:

адукацыя, культура, навука, ахова здароўя - 30,54%,

гандаль, бытавое абслугоўванне насельніцтва - 4,45%,

дзяржаўныя органы - 10,99%,

праваахоўныя органы, ваенная служба - 3,16%,

прадпрымальнікі - 2,07%,

прамысловасць, транспарт, будаўніцтва - 9,28%,

сельская гаспадарка - 20,5%,

іншыя сферы дзейнасці - 15,26%,

непрацуючыя - 0,85%,

пенсіянеры - 2,89%.

Пададзеныя дакументы праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў стартуе перадвыбарная агітацыя, якая прадоўжыцца па 17 лютага ўключна.

Дзень выбараў - 18 лютага (датэрміновае галасаванне - з 13 па 17 лютага).

Крыніца: Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі