
З 1 снежня на 5% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій*:
- па ўзросце,
- за выслугу гадоў,
- па інваліднасці,
- з выпадку страты карміцеля.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні 2022 года складзе Br670 (павялічыцца на 23% у адносінах да снежня 2021 года)**.
У 2022 годзе памер працоўных пенсій павышаўся тройчы: з 1 сакавіка - на 7%, з 1 жніўня - на 10%, з 1 снежня - на 5%.
Для даведкі:
Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.
У 2022 годзе расходы на выплату пенсій складуць больш за Br16 млрд, з іх Br1,5 млрд будзе выплачана ў снежні.
*у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 10 лістапада 2022 года № 397 "Аб павышэнні пенсій".
**памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.