
З 1 сакавіка* на 7% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій:
- па ўзросце,
- за выслугу гадоў,
- па інваліднасці,
- па прычыне страты карміцеля.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў сакавіку 2022 года складзе Br580 (уключаючы надбаўкі і даплаты) і павялічыцца на 13,2% адносна сакавіка мінулага года**.
Пенсіі па ўзросце з 1 сакавіка адносна лютага павялічацца ў сярэднім на Br34, тэмп росту - 106,3%.
На павышэнне пенсій будзе накіравана Br75,7 млн у месяц, Br757 млн - да канца года.
У цэлым на выплату пенсій у 2022 годзе запланавана каля Br16,1 млрд.
*Указ Прэзідэнта Беларусі №24 ад 31 студзеня 2021 года "Аб павышэнні пенсій".
**Павелічэнне памеру пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.