Сцяг Субота, 25 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 ліпеня 2024, 16:04

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" У 2024 годзе ў Беларусі праводзіцца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Тэрміны правядзення - з 9 па 15 ліпеня.

Цырымонія адкрыцця фестывалю - 11 ліпеня.

Цырымонія закрыцця - 14 ліпеня.

На фестываль акрэдытавана больш за 5 тыс. удзельнікаў з 38 краін, у конкурсных праграмах удзельнічаюць прадстаўнікі 22 дзяржаў.

У праграме мерапрыемстваў:

XXXIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і XXII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск";

Дзень нацыянальных культур краін - удзельніц ШАС (12 ліпеня);

Дні Саюзнай дзяржавы (12-14 ліпеня);

фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах";

"Горад майстроў" і "Задзвінскі кірмаш";

канцэрты, творчыя сустрэчы, маладзёжная праграма.

Факты пра фестываль

Упершыню "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў 18 ліпеня 1992 года.  


У 2000 годзе фестываль устанавіў рэкорд, сабраўшы на сцэне прадстаўнікоў абсалютна ўсіх славянскіх народаў, што жывуць на зямлі.

У 2009 годзе адбылося адкрыццё Алеі лаўрэатаў, удастоеных спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Асноўныя тэмы фестывалю 2024 года - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Год якасці, 110-годдзе з дня нараджэння кампазітара Марка Фрадкіна - ураджэнца Віцебска, 50-годдзе ансамбля "Сябры".

Крыніца: Цэнтр культуры "Віцебск".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі