
XXIX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 23-27 сакавіка ў Мінску па пр. Пераможцаў, 14.
Слоган кніжнага форуму - "Рака часу Бацькаўшчыны".
Асноўныя тэмы нацыянальнага стэнда:
- Год гістарычнай памяці;
- юбілеі ў кніжным свеце;
- 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма выстаўкі-кірмашу:
- VIII Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час",
- літаратурны стартап LitUP,
- выстаўка кніг, выдадзеных у Беларусі ў 2021 годзе,
- узнагароджванне пераможцаў конкурсаў "Мастацтва кнігі" і "Першацвет",
- творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі,
- паэтычны аўтобус, дзіцячая пляцоўка.
Даведачна
Кнігавыданне ў Беларусі ў 2021 годзе:
- выдадзена 9055 кніг і брашур (на 10,4% больш, чым 2020 годзе),
- агульны тыраж выданняў - 21,8 млн экзэмпляраў (на 3,5% больш, чым у 2020 годзе),
- сярэдні тыраж адной кнігі - 2411 экзэмпляраў.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата.