XXIX Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 3-4 верасня ў Добрушы.
У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны - Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Бялынічах, Капылі.
На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.
У праграме свята таксама:
фестываль кнігі і прэсы;
навукова-практычная канферэнцыя "Добрушскія чытанні";
абласны фестываль "Маладзёжны FEST: 20 гадоў разам";
адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну;
правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Добруш партызанскі";
святочная служба і запальванне Жыватворнага агню ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
* Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.