XXIV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 4 па 20 лютага ў Пекіне.
Афіцыйны дэвіз - "Разам дзеля агульнай будучыні".
Талісман - панда Бін Дуньдунь.
Медалі будуць разыграны ў 7 відах спорту, у 109 дысцыплінах.
Упершыню на Гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоўпстайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (снаўборд), змешанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі.
Спаборніцтвы Алімпіяды адбудуцца на 25 аб'ектах, размешчаных у 3 кластарах - Пекіне, Чжанцзякоу і Яньцыне.
Беларусь на Алімпіядзе ў Пекіне прадставяць 29 спартсменаў у 6 відах спорту:
- біятлон,
- гарналыжны спорт,
- лыжныя гонкі,
- канькабежны спорт,
- фігурнае катанне,
- фрыстайл.
Упершыню беларусы прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі ў складзе зборнай СССР. Як незалежная дзяржава Беларусь дэбютавала на зімовай Алімпіядзе 1994 года ў Лілехамеры.
За гады суверэнітэту беларускія спартсмены выступілі на 14 Алімпійскіх гульнях - 7 зімовых і 7 летніх.
Крыніца: НАК Беларусі.