
З 25 па 27 кастрычніка 2021 года ў Магілёве праходзіць XХIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка".
У рамках фестывалю праводзіцца тры конкурсы:
- анімацыйных фільмаў,
- дзіцячай анімацыйнай творчасці,
- дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
На конкурсы анімацыйных фільмаў і дзіцячай анімацыйнай творчасці адабрана 112 фільмаў з 19 краін:
63 - на конкурс анімацыйных фільмаў,
49 - на конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці.
Да Года народнага адзінства ў конкурсе анімацыйных фільмаў прадстаўлена новая намінацыя - "Лепшы грамадзянска-патрыятычны анімацыйны фільм".
Ад Беларусі заяўлены 31 фільм, у тым ліку 3 фільмы ад РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".
На конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці паступіла 179 работ, з іх:
выяўленчай творчасці - 128 работ,
дэкаратыўна-прыкладной творчасці - 51 работа.
Крыніца: Міністэрства культуры