Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 лютага 2016, 14:35

XXIIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXIIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.

10-14 лютага.

Пр. Пераможцаў, 14.

Удзельнікі - кнігавыдаўцы з 29 краін: Азербайджана, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Італіі, Палесціны, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, ЗША, Эквадора і інш.

Краінай - пачэсным госцем выступіць Арменія.

Ключавыя тэмы выстаўкі:

Год культуры,

падрыхтоўка да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання,

30-годдзе чарнобыльскай катастрофы,

400-я гадавіна памяці Уільяма Шэкспіра,

юбілейныя даты Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Уладзіміра Мулявіна.

У 2015 годзе ў Беларусі выдадзена:

каля 10,3 тыс. найменняў кніг і брашур агульным тыражом амаль 21,6 млн экзэмпляраў, у тым ліку на беларускай мове - каля 1,2 тыс. найменняў кніг і брашур агульным тыражом амаль 3,7 млн экзэмпляраў.

Праграма выстаўкі-кірмашу ўключае больш як 200 мерапрыемстваў, у тым ліку:

міжнародны сімпозіум літаратараў,

прэзентацыі кніжных праектаў,

майстар-класы,

аўтограф-сесіі,

узнагароджанне пераможцаў 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі