Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 сакавіка 2024, 11:41

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК)

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК)
XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК) 

14-17 сакавіка 2024 года, пр. Пераможцаў, 4

Удзел у кніжным форуме прымаюць больш за 20 краін.

Цэнтральны экспанент - Ісламская Рэспубліка Іран (прадстаўляе больш за 500 выданняў). Шырока прадстаўлены кніжныя экспазіцыі Кітая, Расіі.

На Нацыянальным стэндзе, які ў 2024 годзе сімвалізуе плошчу Перамогі ў горадзе Мінску, маштабна прадстаўлена экспазіцыя кніг беларускіх выдавецтваў.

Асноўныя тэмы выстаўкі і Нацыянальнага стэнда:
80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,
Год якасці,
юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Праграма выстаўкі-кірмашу:

- міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час",

- фінал трэцяга літаратурнага стартапа LitUP;

- узнагароджанне пераможцаў 63-га конкурсу "Мастацтва кнігі",

- творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі,

- выстаўка кніг, выдадзеных у Беларусі ў 2023 годзе,

- работа тэматычных пляцовак:

"Адукацыйны квартал" (з прадстаўленнем вучэбнай, адукацыйнай літаратуры),

"Міжнародны квартал" (з прадстаўленнем замежнай літаратуры);

- паэтычны аўтобус, дзіцячая пляцоўка.

Для даведкі

У Беларусі ў 2023 годзе выдадзена 7842 кнігі і брашуры агульным тыражом звыш 19,7 млн экзэмпляраў.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі