
Пры пяцідзённым рабочым тыдні:
рабочыя дні - 255,
нерабочыя - 110.
Пры шасцідзённым рабочым тыдні:
рабочыя дні - 307,
нерабочыя - 58.
Разліковая норма рабочага часу для пяцідзённага рабочага тыдня:
пры 40-гадзінным рабочым тыдні - 2037*,
пры 35-гадзінным рабочым тыдні - 1782.
Разліковая норма рабочага часу для шасцідзённага рабочага тыдня:
пры 40-гадзінным рабочым тыдні - 2038,
пры 35-гадзінным рабочым тыдні - 1783.
Нерабочыя святочныя дні ў 2022 годзе:
1 і 2 студзеня - Новы год,
7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство),
8 сакавіка - Дзень жанчын,
1 мая - Свята працы,
3 мая - Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);
9 мая - Дзень Перамогі,
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі),
7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі,
25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство).
За кожную гадзіну работы ў дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні робіцца даплата.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2021 года №572 зацверджаны перанос рабочых дзён у 2022 годзе.
*Тут і далей у гадзінах.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.