У Беларусі па выніках 2022 года атрымалі сельгаспрадукцыі на Br31,8 млрд, з іх на Br25,6 млрд - у сельскагаспадарчых арганізацыях.
Аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі па абласцях:
Брэсцкая вобласць - 22,2%,
Віцебская вобласць - 11,2%,
Гомельская вобласць - 12%,
Гродзенская вобласць - 17,7%,
Мінская вобласць - 26,4%,
Магілёўская вобласць - 10,4%.
У 2022 годзе гаспадаркамі ўсіх катэгорый атрымана прадукцыі жывёлагадоўлі:
- 1734,9 тыс. т жывёлы і птушкі ў жывой вазе,
- 7869,1 тыс. т малака,
- 3466,3 млн яек.
У 2022 годзе ў рэспубліцы сабраны рэкордны ўраджай збожжа: намалочана больш за 10,5 млн т (амаль на 1,5 млн т больш, чым у 2021 годзе).
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Мінсельгасхарч.