У Беларусі ў I паўгоддзі 2022 года атрымалі сельгаспрадукцыі на Br9 млрд, з іх на Br8,8 млрд - у сельскагаспадарчых арганізацыях.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана:
- 860,5 тыс. т жывёлы і птушкі ў жывой вазе,
- 3902,3 тыс. т малака,
- 1705 млн яек.
На 1 ліпеня ў сельгасарганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, колькасць свіней склала 2,3 млн галоў.
У рэспубліцы прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. У сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 3,1 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, што склала 33% ад плана.*
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў.
*Паводле даных на 18 ліпеня 2022 года.
Крыніца: Белстат, Мінсельгасхарч.