
Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва, узровень самазабеспячэння складае 263%.
За студзень-верасень 2022 года атрымана 5,959 млн т малака*.
Дынаміка вытворчасці малака (па гадах):
2013 год - 6,633 млн т,
2015 год - 7,047 млн т,
2020 год - 7,765 млн т,
2021 год - 7,822 млн т.
Чаканая дынаміка росту вытворчасці малака:
2022 год - 7,862 млн т,
2025 год - 9,200 млн т,
2030 год - 10,500 млн т.
Асартымент малочнай прамысловасці:
- больш за 1800 найменняў малочнай прадукцыі,
- больш за 40 найменняў сметанковага масла,
- больш за 380 найменняў сыроў.
Беларусь уваходзіць у топ-5 краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі.
Геаграфія экспарту прадстаўлена 48 краінамі.
* Паводле даных Белстата.
Крыніца: Мінсельгасхарч, Белстат.