
У Беларусі за 9 месяцаў выраблена 94,4 тыс. т кандытарскіх вырабаў (103% да ўзроўню 2020 года).
Аб'ёмы вытворчасці за названы перыяд узраслі ў асноўным дзякуючы:
СП ААТ "Спартак" - 103,3%,
СААТ "Камунарка" - 106,9%,
ААТ "Чырвоны Мазыранін" - 116,3%.
Вытворчыя магутнасці арганізацый кандытарскай галіны на 1 студзеня - 174 тыс. т.
Кандытарскія арганізацыі канцэрна рэалізавалі 55 тыс. т прадукцыі (амаль 104% да ўзроўню 2020 года), у тым ліку на ўнутраны рынак - амаль 40 тыс. т.
Экспарт - амаль 18 тыс. т кандытарскіх вырабаў (плюс 23% да аналагічнага перыяду мінулага года)*.
Заработак - каля $50 млн.
Кандытарскія вырабы экспартуюцца ў 28 краін. Асвоены новыя рынкі: Афганістан, Ірак, Малайзія, Румынія, Сербія.
* За студзень - верасень 2021 года.
Крыніца: Белдзяржхарчпрам