Беларусь займае першае месца ў свеце па спажыванні бульбы на душу насельніцтва - 178,3 кг у год.
У свеце ў сярэднім - 33,5 кг у год на чалавека.
Штогод у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх фермерскіх гаспадарках Беларусі атрымліваюць каля 1 млн т бульбы. У гаспадарках насельніцтва - у сярэднім каля 3 млн т бульбы.
У 2022 годзе ў сельгасарганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках атрымана 1079,9 тыс. т бульбы (123% да ўзроўню 2021 года).
Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы - больш за 300 ц/га.
Атрыманыя аб'ёмы цалкам забяспечваюць патрэбнасць краіны.
У структуры пасадак сарты беларускай селекцыі займаюць 70% плошчаў.
У Беларусі функцыянуе Навукова-практычны цэнтр НАН па бульбаводстве і плодаагародніцтве (вядзе работу ў галіне селекцыі, сортаабнаўлення, тэхналогіі вытворчасці бульбы).
Крыніцы: Мінсельгасхарч, адкрытыя крыніцы.