Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 мая 2022, 11:50

Выпускныя экзамены ў школах

2021/2022 навучальны год завяршаецца 31 мая 2022 года.

Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для 9-х і 11-х класаў - 30 мая 2022 года.

Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі* праводзяцца з 1 па 9 чэрвеня 2022 года.

Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме для 9-х класаў (пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі):

- беларуская мова - дыктант,

- руская мова - дыктант,

- матэматыка - кантрольная работа.

Даты правядзення - 2, 7, 9 чэрвеня.

Выпускныя экзамены для 11-х класаў (пасля завяршэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі):

у пісьмовай форме:

- беларуская мова (або руская мова) - пераказ,

- матэматыка - кантрольная работа.

Даты правядзення - 1, 3, 6 чэрвеня.

у вуснай форме:

- гісторыя Беларусі,

- замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская).

Даты правядзення - з 1 па 9 чэрвеня**.

Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў - 10 чэрвеня 2022 года.

*II ступень - базавая адукацыя (5-9-ы класы), III ступень - сярэдняя адукацыя (10-11-ы класы).

**Устанаўліваюцца кіраўніцтвам школы.

Крыніца: Мінадукацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі