Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 студзеня 2023, 09:55

Выпускныя экзамены для 9-х і 11-х класаў

Пералік вучэбных прадметаў, віды, формы і тэрміны правядзення падагульняючых іспытаў у 2022/2023 навучальным годзе

Для 9-х класаў - чатыры выпускныя экзамены:

беларуская мова - пераказ (у пісьмовай форме),

руская мова - пераказ (у пісьмовай форме),

матэматыка - кантрольная работа (у пісьмовай форме);

гісторыя Беларусі (па білетах, у вуснай форме).

Асноўныя тэрміны правядзення - з 1 па 9 чэрвеня 2023 г., іншыя тэрміны - з 21 па 25 жніўня 2023 г.

Для 11-х класаў - два выпускныя экзамены (у форме адзінага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ):

беларуская або руская мова (на выбар вучня):

асноўны дзень - 14 мая 2023 г. (нядзеля);

рэзервовыя дні - 23 мая, у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 21 жніўня 2023 г.

прадмет на выбар*:

асноўны дзень - 21 мая 2023 г. (нядзеля);

рэзервовыя дні - 25 мая 2023 г., у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 23 жніўня 2023 г.

ЦЭ ўяўляе сабой тэставае заданне, якое складаецца з часткі А (з выбарам адказу) і часткі В (з запісам адказу ў выглядзе слова або лічбы).

Рэзультаты ЦЭ афармляюцца сертыфікатам і ўлічваюцца пры выстаўленні падагульняючай ацэнкі ў атэстат.

Экзамены ў форме ЦЭ здаюцца ў пунктах правядзення ЦЭ.

Плануецца, што ЦЭ будуць здаваць 52 904 выпускнікі 11-х класаў.

*Пералік вучэбных прадметаў: фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія, грамадазнаўства.

Прадмет на выбар - выпускнікі 11-га класа выбіраюць з пераліку прадметаў, якія здаюцца на ЦТ, каб у далейшым паступаць у ВНУ.

Крыніца: Міністэрства адукацыі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі