Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 лютага 2024, 12:10

Выбары-2024: у мясцовыя Саветы ў адзіны дзень галасавання

Выбары-2024: у мясцовыя Саветы ў адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года* - адзіны дзень галасавання на выбарах

- дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання,
- дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць дзявятага склікання.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі, асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання.

У Беларусі сістэма мясцовых Саветаў дэпутатаў складаецца з трох тэрытарыяльных узроўняў: першаснага, базавага і абласнога.

У новым складзе будуць сфарміраваны:

абласны тэрытарыяльны ўзровень:
7 абласных і Мінскі гарадскі Саветы;

базавы тэрытарыяльны ўзровень:
10 гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў, 118 раённых Саветаў;

першасны тэрытарыяльны ўзровень:
14 гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветаў, 8 пасялковых Саветаў,
1127 сельскіх Саветаў.

Усяго - 1284 мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Савета - 5 гадоў.

*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 20 лістапада 2023 г. №367 "Аб назначэнні выбараў дэпутатаў".

Крыніца: ЦВК Беларусі, Закон ад 04.01.2010 №108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі