Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 лютага 2024, 12:37

Выбары-2024: адзіны дзень галасавання

Выбары-2024: адзіны дзень галасавання У адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года ў Беларусі будуць выбраны:  

- 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання;
- 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання (усіх трох тэрытарыяльных узроўняў: першаснага, базавага і абласнога).  

У Беларусі створана 5411 участкаў для галасавання.  

Колькасць участкаў для галасавання па рэгіёнах:  

Віцебская вобласць - 693;
Магілёўская - 693;
Гомельская - 955;
Мінская - 899;
г. Мінск - 699;
Брэсцкая - 870;
Гродзенская - 602.  

Графік работы ўчасткаў:  

20-24 лютага (датэрміновае галасаванне) з 12.00 да 19.00.
25 лютага (адзіны дзень галасавання) з 08.00 да 20.00.  

Колькі бюлетэняў атрымае выбаршчык на ўчастку для галасавання:  

У Мінску - па два бюлетэні:
- па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- па выбарах дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.  

У абласных і раённых цэнтрах - па тры бюлетэні:
- па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў;
- па выбарах дэпутата гарадскога або раённага Савета дэпутатаў.  

У сельскай мясцовасці - па чатыры бюлетэні:
- па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў;
- па выбарах дэпутата раённага Савета дэпутатаў;
- па выбарах дэпутата сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў.  

Крыніца: ЦВК Беларусі. 
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі