Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага.
У адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года* ў Беларусі будуць выбраны:
110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання,
12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
У краіне сфарміравана 5411 участкаў для галасавання.
Выбары дэпутатаў з'яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.
Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў - пяць гадоў.
Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў - пяць гадоў.
*Прававая аснова правядзення і назначэння выбараў: арт.67 і арт.84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Указ Прэзідэнта Беларусі ад 20 лістапада 2023 г. №367 "Аб назначэнні выбараў дэпутатаў".
Крыніца: ЦВК Беларусі