Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 мая 2020, 09:30

Выбары-2020. Збор подпісаў выбаршчыкаў

Кандыдатаў у прэзідэнты вылучаюць грамадзяне Беларусі.

У падтрымку вылучэння кандыдата ў прэзідэнты трэба сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Тэрміны збору подпісаў выбаршчыкаў - з 21 мая па 19 чэрвеня.

Збор подпісаў праводзяць члены ініцыятыўнай групы, зарэгістраванай ЦВК.

Пры зборы подпісаў член ініцыятыўнай групы павінен мець дакументы (прад'яўляюцца выбаршчыкам):

- пасведчанне, выдадзенае ЦВК;

- дакумент, які засведчвае асобу.

Зборшчыкі подпісаў не маюць права раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы.

Матэрыялы з біяграфічнымі данымі асоб, у падтрымку якіх вядзецца збор подпісаў, могуць прадастаўляцца для азнаямлення.

Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур. Аднак толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.

Падпісны ліст

У падпісным лісце пазначаюцца без скарачэнняў звесткі:

- пра асобу, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты;

- пра члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы;

- пра выбаршчыка, які падтрымлівае кандыдатуру.

Звесткі пра асобу, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, і зборшчыку подпісаў уносяцца (рукапісным або машынапісным спосабам) у падпісны ліст да пачатку збору подпісаў.

Не дапускаецца прадстаўленне выбаршчыкам падпісных лістоў, у якіх адсутнічаюць звесткі пра гэтых асоб.

Звесткі пра выбаршчыка ў падпісны ліст уносяцца толькі рукапісным спосабам, запаўняюцца як самім выбаршчыкам, так і іншай асобай па яго просьбе, у тым ліку зборшчыкам подпісаў (графы 1-5 падпіснога ліста).

Выбаршчык уласнаручна ставіць дату подпісу і распісваецца (графы 6, 7).

Крыніца: ЦВК.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі