
Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі - буйнейшы тэатр краіны.
У 2023 годзе Вялікі тэатр праводзіць 90-ы юбілейны сезон.
З гісторыі Вялікага тэатра
25 мая 1933 г. адбылася першая пастаноўка тэатра - опера "Кармэн" Ж.Бізэ.
10 сакавіка 1939 г. адкрыты новы ўласны будынак тэатра* (пабудаваны па праекце вядомага архітэктара І.Лангбарда).
1944 г. - першай пастаноўкай тэатра ў вызваленым Мінску стала прэм'ера оперы "Алеся" Я.Цікоцкага.
1948 г. - завяршыліся работы пасляваеннага аднаўлення будынка тэатра (моцна пашкоджаны будынак практычна адбудоўвалі нанова).
2009 г. - будынак Вялікага тэатра ўрачыста адкрыўся пасля рэканструкцыі.
2014 г. - калектыў удастоены Прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".
2014 г. - тэатр узнагароджаны памятным медалём ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" за ўклад у сусветную культуру.
Вялікі тэатр сёння
У рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі - каля 90 опер і балетаў (нацыянальныя спектаклі, шэдэўры сусветнай класікі, сучасныя пастаноўкі).
Рэалізуюцца буйныя форумы і фестывалі (Калядны оперны форум, "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", Вялікі навагодні баль, фестываль "Балетнае лета" і інш.).
*у гэтым будынку Вялікі тэатр размяшчаецца па сённяшні дзень (пл.Парыжскай Камуны, 1).
Крыніца: Вялікі тэатр Беларусі