Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 лістапада 2019, 12:05

Віцебская вобласць

Размешчана на паўночным усходзе Беларусі.

На паўночным захадзе мяжуе з Латвіяй, на захадзе - з Літвой, на поўначы і ўсходзе - з Расіяй.

У складзе вобласці 21 раён.

Колькасць насельніцтва - 1171,5 тыс. чалавек*, намінальная налічаная сярэдняя зарплата (за студзень-верасень 2019 г.) - Br900.

Адміністрацыйны цэнтр вобласці - г.Віцебск з насельніцтвам каля 378,5 тыс. чалавек.

Плошча вобласці - 4005 тыс. га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў - 1251,9 тыс. га, у тым ліку ворныя землі - 788,4 тыс. га.

Спецыялізацыя эканомікі: перапрацоўка нафты, хімічная вытворчасць, вытворчасць электраэнергіі, тэкстыльная вытворчасць, вытворчасць абутку, сельская гаспадарка, турызм.

* Тут і далей даныя на пачатак 2019 года.

Крыніца: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі