VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2021 года ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.
Галоўная тэма форуму - "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі".
1 ліпеня адбудзецца пленарнае пасяджэнне, у якім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў Беларусі і Расіі.
Секцыі пройдуць па пяці асноўных напрамках:
расійска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху "вялікіх выклікаў" і лічбавых тэхналогій;
роля лічбавізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы;
узаемадзеянне Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў у рамках міжнародных дагавораў;
права і лічбавізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектывы і напрамкі;
моладзь анлайн: лічбавае асяроддзе будучага.
Упершыню на палях форуму адбудзецца сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе і палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі.
У рамках праведзеных першых шасці форумаў падпісана 302 пагадненні аб супрацоўніцтве, заключана кантрактаў на суму $2107,9 млн.
Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу