Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 верасня 2020, 15:21

Вакцынацыя супраць грыпу

У 2020 годзе плануецца прышчапіць амаль 40% насельніцтва (75% у групах рызыкі), у тым ліку за кошт мясцовых бюджэтаў і асабістых сродкаў грамадзян - 19%, уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый - 8%, рэспубліканскага бюджэту - 13%.

Улічваючы, што ў 2020 годзе свет сутыкнуўся з новым каранавірусам (SARS-CoV-2), распаўсюджванне якога прыняло пандэмічны характар і прывяло да захворвання больш як 29,4 млн чалавек і больш як 938 тыс. лятальных канцоў*, у час сезоннага ўздыму захваральнасці на ВРІ чакаецца сумесная цыркуляцыя розных вірусаў, адпаведна, можа адбыцца інфіцыраванне адразу некалькімі вірусамі або да віруснага захворвання, якое ўжо развілася, можа далучыцца новае.

У 2020 годзе спецыяльная камісія СААЗ замяніла адразу тры кампаненты ў саставе вакцын, рекамендаваных для падрыхтоўкі да сезона захваральнасці 2020/2021.

Ва ўзроставай структуры захваральнасці будуць прэваліраваць дзеці.

Каму паказана прышчэпка:

дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў;

дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;

асобы з імунасупрэсіяй;

людзі старэйшыя за 65 гадоў;

цяжарныя;

медыцынскія работнікі;

дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;

работнікі абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і транспартных арганізацый.

Каб сфарміраваўся імунітэт, неабходна ад 7 да 21 дня. Працягласць імунітэту захоўваецца да 6-12 месяцаў.

Аптымальная ахова ад грыпу захоўваецца на працягу першых трох-шасці месяцаў пасля вакцынацыі. Таму яе тэрміны павінны дазваляць забяспечваць максімальны ўзровень аховы ў пік сезона рэспіраторных інфекцый, які звычайна адзначаецца ў лютым-сакавіку. Вакцынацыя з верасня па лістапад забяспечвае ахову на працягу пікавага сезона.

Эфект ад вакцынацыі**:

папярэджана больш за 140 тыс. выпадкаў грыпу (у т.л. каля 17 тыс. выпадкаў ускладненых форм);

прадухілены эканамічны ўрон - $75,6 млн у эквіваленце, на кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар атрыманы эфект у памеры $12,5 у эквіваленце;

захваральнасць сярод прышчэпленых асоб была ў12,3 раза ніжэйшая за захваральнасць сярод непрышчэпленых.

Масавая вакцынацыя прадоўжыцца да 1 снежня.

* Паводле даных на 15 верасня 2020 года.

** Даныя за 2019 год.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі