Сцяг Пятніца, 16 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 студзеня 2026, 09:46

Вадохрышчанскія купанні

Вадохрышчанскія купанні Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.

Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:

прысутнасць медработнікаў,
глыбіня вадаёма - да 1,8 м,
месца для купання павінна быць абгароджана.

Пры сабе неабходна мець:

тэрмас з чаем,
цёплы халат з капюшонам,
сланцы або тапачкі,
турыстычны дыванок,
ручнік.

Нельга акунацца ў палонку:

пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;
дзецям да 3 гадоў;
цяжарным.

Рэкамендуецца:

перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;
акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);
знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;
акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазма сасудаў галаўнога мозга);
не ныраць галавой уперад;
пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачага чаю.

У Мінску месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў прадугледжаны на трох выратавальных станцыях:

"Дразды" (Мінск, вул.Веснінка, 2а),
"Камсамольскае возера" (вул.Прагрэсіўная, 29а),
"Цнянская" (вул.Кальцова),

Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 19 студзеня.
 
Купелі для акунання ў Мінску таксама абсталяваны на тэрыторыі:

прыхода ў гонар Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121) з 20.30 18 студзеня і 19 студзеня;
стадыёна "Дынама" (вул.Кірава, 8) з 18.00 да 21.00 18 і 19 студзеня.
 
Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД, Мінгарвыканкам.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі