Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.
Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:
прысутнасць медработнікаў,
глыбіня вадаёма - да 1,8 м,
месца для купання павінна быць абгароджана.
Пры сабе неабходна мець:
тэрмас з чаем,
цёплы халат з капюшонам,
сланцы або тапачкі,
турыстычны дыванок,
ручнік.
Нельга акунацца ў палонку:
пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;
дзецям да 3 гадоў;
цяжарным.
Рэкамендуецца:
перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;
акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);
знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;
акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазма сасудаў галаўнога мозга);
не ныраць галавой уперад;
пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачага чаю.
У Мінску месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на 3 выратавальных станцыях:
"Камсамольскае возера" (Мінск, вул.Прагрэсіўная, 29а),
"Цнянская" (Мінск, вул.Кальцова),
"Дразды" (Мінск, вул.Веснінка, 2а).
У Мінскім раёне месцы для купання арганізуюць побач з выратавальнымі станцыямі:
"Вяча" (в.Пільніца),
"Заслаўе-1" (Мінскае море, в.Зарэчча),
"Крыніца" (в.Зарэчча),
"Пціч" (в.Воўкавічы).
Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 00.00 19 студзеня.
На ўсіх пляцоўках будуць арганізаваны пункты абагравання з чаем, палявая кухня і выязны гандаль.
Усяго ў гэтым годзе на Вадохрышча будзе арганізавана каля 100 купелей па ўсёй краіне.
Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД.