
Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.
Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:
прысутнасць медработнікаў,
глыбіня вадаёма - да 1,8 м,
месца для купання павінна быць агароджана.
Пры сабе неабходна мець:
тэрмас з гарбатай,
цёплы халат з капюшонам,
сланцы або тапкі,
турыстычны дыванок,
ручнік.
Нельга акунацца ў палонку:
пры наўянасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хронічных запаленчых працэсаў;
дзецям да 3 гадоў;
цяжарным.
Рэкамендуецца:
перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;
акунацца вельмі асцярожна (каб контраст тэмператур не справакаваў спазму);
знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;
акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазмы сасудаў галаўнога мозгу);
не ныраць галавой наперад;
пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачай гарбаты.
У Мінску і наваколлі месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на 6 выратавальных станцыях:
"Камсамольскае возера" (г.Мінск, вул.Прагрэсіўная, 29а),
"Цнянская" (г.Мінск, вул.Кальцова),
"Дразды" (г.Мінск, вул.Вяснінка, 2а),
пляж №8 вадасховішча "Дразды" (аг.Ждановічы, вул.Паркавая, 83),
"Вяча" (Мінскі раён, в.Пільніца),
"Пціч" (Мінскі раён, в.Воўкавічы).
Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 20 студзеня.
На ўсіх пляцоўках будуць арганізаваны пункты абагравання з гарбатай, палявая кухня і выязны гандаль.
Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД