Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.
Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:
прысутнасць медработнікаў,
глыбіня вадаёма - да 1,8 м,
месца для купання павінна быць абгароджана.
Пры сабе неабходна мець:
тэрмас з чаем,
цёплы халат з капюшонам,
сланцы або тапачкі,
турыстычны дыванок,
ручнік.
Нельга акунацца ў палонку:
пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;
дзецям да 3 гадоў;
цяжарным.
Рэкамендуецца:
перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;
акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);
знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;
акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазмаў сасудаў галаўнога мозга);
не ныраць галавой наперад;
пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачы чай.
У Мінску і наваколлі месцы для купання пад наглядам выратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на вадасховішчах:
Камсамольскае возера, вул.Прагрэсіўная, 29а;
вадасховішча Дразды, вул.Веснінка, 2а;
Цнянскае вадасховішча ў раёне вул.Лучайскай, 5.
Акунуцца ў палонку можна будзе з 18:00 18 студзеня па 20 студзеня.
На ўсіх выратавальных станцыях прадаўжаецца мантаж купелей з лесвіцамі. Пад іх памер будзе выразана палонка, затым канструкцыя акунецца ў ваду, каб людзям было зручна спускацца.
З 18 студзеня на ўсіх пляцоўках будуць арганізаваны пункты абагравання з чаем, палявая кухня і выязны гандаль.
Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД.