
З надыходам асенняга перыяду туман пагаршае бачнасць у час руху аўтамабіляў і пешаходаў.
Вадзіцелям пры руху ва ўмовах туману варта:
- зменшыць скорасць руху;
- быць гатовым спыніцца ў межах бачнасці дарогі;
- уключыць процітуманныя фары сумесна з блізкім або далёкім святлом фар;
- не набліжацца блізка да аўтамабіля наперадзе: дыстанцыя да ідучага наперадзе транспарту павінна складаць палавіну скорасці вашага аўтамабіля (у метрах);
- адмовіцца ад небяспечных манеўраў, такіх як абгон;
- арыентавацца на дарозе па тратуары, абочыне і суцэльнай белай лініі разметкі, якая абазначае край праезнай часткі.
Пешаходам:
- абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі так, каб яны знаходзіліся ў полі зроку вадзіцеляў;
- пераходзіць дарогу выключна ў спецыяльна прадугледжаных для гэтага месцах, загадзя пераканаўшыся, што аўтамабілі спыніліся.
Крыніца: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама