Памятка для абітурыента пры паступленні ва ўстанову вышэйшай адукацыі (далей - УВА).
Выпускнікі 11-х класаў здаюць:
- цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ):
14 мая - па рускай або беларускай мове;
21 мая - па прадмеце на выбар.
- цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па адным профільным прадмеце для паступлення ва УВА:
10 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ;
14 чэрвеня - 6 ліпеня - асноўныя даты ЦТ;
8-12 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ.
Права паступаць без іспытаў маюць:
- пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх (ва ўсе УВА), абласных (у абласныя УВА) і ўніверсітэцкіх алімпіяд;
- медалісты (на асобныя спецыяльнасці);
- выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка (пры наяўнасці рэкамендацыі);
- выпускнікі ўніверсітэцкіх ліцэяў пры паступленні ў адпаведную УВА;
- выпускнікі педкаледжаў на педспецыяльнасці (завочная форма).
Прыём матываваных навучэнцаў:
- вусны экзамен па прадмеце профільных іспытаў на мэтавую падрыхтоўку (па рэкамендацыі, для сацыяльна значных сфер);
- унутраныя іспыты для асобных спецыяльнасцей гуманітарнага профілю, творчай накіраванасці і ў галіне фізічнай культуры, а таксама для выпускнікоў каледжаў;
- гутарка для выпускнікоў профільных педагагічных, аграрных класаў (пры паступленні на профільныя спецыяльнасці).
Пры паступленні ва УВА на завочную бюджэтную форму навучання - стаж работы не менш як 10 месяцаў.
Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.