
Для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені ўстаноўлены тэрміны прыёму дакументаў.
Тэрміны прыёму дакументаў за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове:
з 18 па 24 ліпеня - установы вышэйшай адукацыі,
з 18 па 26 ліпеня - вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях,
з 15 лістапада па 5 снежня - завочная форма атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
Для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту тэрміны прыёму дакументаў на ўсе спецыяльнасці ў Ваеннай акадэміі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама ваенныя факультэты - з 18 па 26 ліпеня.
Прыём дакументаў на платную форму навучання (без здачы ўступных іспытаў непасрэдна ў ВНУ):
з 18 ліпеня па 3 жніўня - Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,
з 18 ліпеня па 8 жніўня - іншыя ВНУ,
з 18 ліпеня па 9 жніўня - сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (вочная форма навучання),
з 15 лістапада па 5 снежня - ВНУ сельскагаспадарчага профілю (завочная форма навучання).
Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, аграрнай накіраванасці, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на спецыяльнасці напрамку адукацыі "фізічная культура і спорт" тэрмін падачы дакументаў - з 18 па 20 ліпеня.
Тэрміны правядзення ўступных іспытаў:
з 25 па 27 ліпеня - Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,
з 27 па 28 ліпеня - ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы,
з 25 ліпеня па 2 жніўня - іншыя ВНУ,
з 27 ліпеня па 2 жніўня - па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях (вочная форма навучання),
з 6 па 15 снежня - ВНУ сельскагаспадарчага профілю (завочная форма навучання).
Тэрміны залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі
На бюджэтныя месцы:
па 29 ліпеня - Ваенная акадэмія, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, ваенныя факультэты ў ВНУ,
па 4 жніўня - іншыя дзяржаўныя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю),
па 20 снежня - ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма навучання).
На платныя месцы:
па 10 жніўня - установы вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы навучання ва ўстановах сельгаспрофілю),
па 20 снежня - ВНУ сельгаспрофілю (завочная форма навучання).
Крыніца: Міністэрства адукацыі.