Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 красавіка 2020, 16:18

Уступная кампанія - 2020

Вызначаны тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені.

Тэрміны прыёму дакументаў за кошт бюджэту і на платнай аснове:

з 16 па 21 ліпеня - установы вышэйшай адукацыі (УВА),

з 15 лістапада па 5 снежня - УВА сельскагаспадарчага профілю на завочную форму.

Прыём дакументаў на платную аснову (без здачы ўступных іспытаў непасрэдна ва УВА):

з 16 ліпеня па 3 жніўня - Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

з 16 ліпеня па 6 жніўня - БДАМ, БДАМ, БДУКМ,

з 16 ліпеня па 8 жніўня - іншыя УВА.

Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, тэрмін падачы дакументаў - з 16 па 18 ліпеня.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў:

з 22 па 25 ліпеня - Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

з 22 па 30 ліпеня - БДАМ, БДАМ, БДУКМ,

з 22 па 28 ліпеня - іншыя УВА,

з 22 па 29 ліпеня - УВА сельгаспрофілю (вочная форма),

з 6 па 15 снежня - УВА сельгаспрофілю (завочная форма).

Тэрміны залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі

на бюджэтныя месцы:

па 28 ліпеня - Ваенная акадэмія, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

па 1 жніўня - іншыя дзяржаўныя УВА (акрамя завочнай формы),

па 20 снежня - УВА сельскагаспадарчага профілю (завочная форма),

на платныя месцы:

па 6 жніўня - Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

па 8 жніўня - БДАМ, БДАМ, БДУКМ,

па 10 жніўня - іншыя УВА (акрамя завочнай формы ва УВА сельгаспрофілю),

па 20 снежня - УВА сельскагаспадарчага профілю (завочная форма).

Крыніца: пастанова Міністэрства адукацыі №38 ад 30 сакавіка 2020 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі