Сцяг Чацвер, 12 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 жніўня 2024, 18:08

Устараненне наступстваў стыхіі: распрацоўка бураломаў

Устараненне наступстваў стыхіі: распрацоўка бураломаў У выніку ліпеньскай непагоды (шквалісты вецер з навальніцай)* пашкоджана больш як 41 тыс. га ляснога фонду.

Суцэльнай высечцы падлягаюць 18 тыс. га. З іх 14 тыс. га - у Гомельскай вобласці.

Найбольш пацярпелі лясы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

На распрацоўцы бураломных участкаў у найбольш пацярпелых рэгіёнах задзейнічаны (на 01.08.2024):

Гомельская вобласць - 3731 работнік, 198 харвестараў, 376 адзінак тэхнікі для тралёўкі, 209 сартыментавозаў;
Магілёўская вобласць - 565 работнікаў, 67 харвестараў, 86 адзінак тэхнікі для тралёўкі, 60 сартыментавозаў.

Усяго па рэспубліцы плануецца нарыхтаваць больш за 5 млн куб.м драўніны з пашкоджанага стыхіяй ляснога фонду.

Неабходна:
да 1 лістапада - правесці суцэльныя санітарныя высечкі,
да 31 снежня - правесці выбарачныя санітарныя высечкі і прыбраць захламленасць.

Для даведкі
Лясы займаюць больш за 40 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі.
За апошнія тры гады ў Беларусі лесааднаўленне праведзена больш як на 127 тыс. га.

*З-за праходжання 13-14 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с у 43 раёнах пацярпелі 2654 населеныя пункты: у Брэсцкай вобласці - 33, у Гомельскай - 2272, у Гродзенскай - 54, у Магілёўскай - 295.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі, МНС
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі