Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 кастрычніка 2018, 12:34

Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі

Факты аб камсамоле:

У камсамол прымаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 14-28 гадоў.

Пярвічныя арганізацыі УЛКСМ ствараліся на прадпрыемствах, у калгасах, навучальных установах, часцях Савецкай арміі.

Вышэйшы кіруючы орган УЛКСМ - Усесаюзны з'езд.

Работай паміж з'ездамі кіраваў Цэнтральны Камітэт УЛКСМ.

Камсамольцамі былі больш за 200 млн чалавек.

Гісторыя камсамола ў Беларусі:

24-27 верасня 1920 года адбыўся першы Усебеларускі з'езд КСМБ, дзе было прынята рашэнне аб аддзяленні камсамольскай арганізацыі Літвы, і ўступленні КСМБ (Камуністычны саюз моладзі Беларусі) у Расійскі Камуністычны Саюз Моладзі.

Сакавік 1926 - прынята рашэнне аб перайменаванні КСМБ у ЛКСМБ (Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі).

У 1930-я гады камсамол Беларусі перажыў масавыя палітычныя рэпрэсіі.

У 1945 годзе ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1970 годзе ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Леніна.

У снежні 1991 года па выніках ХХХ З'езда ЛКСМБ прынята рашэнне аб пераўтварэнні арганізацыі ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ).

У лютым 1995 года на ХХХVII з'ездзе СМБ перайменаваны ў Беларускі саюз моладзі (БСМ).

20-21 мая 1997 года - на ўстаноўчым з'ездзе створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ).

6 верасня 2002 года на ХХХVIII аб'яднальным з'ездзе БПСМ і БСМ было прынята рашэнне аб аб'яднанні дзвюх маладзёжных арганізацый Беларусі ў адзіную - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).

Крыніца: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі