Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 сакавіка 2020, 12:18

УП "Адані"

Навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Адані" - высокатэхналагічнае прадпрыемства поўнага цыкла (распрацоўка, вытворчасць, сэрвіс), арыентаванае на прарыўныя інавацыі ў галіне лічбавай візуалізацыі медыцынскага рэнтгенаўскага здымка, сістэм рэнтгенаўскага надгляду і неразбуральнага кантролю.

УП "Адані" заснавана ў 1991 годзе. Зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Мінск" 30 чэрвеня 2010 года.

Мадэльны рад выпускаемай прадукцыі налічвае больш за 60 найменняў (без уліку мадыфікацый).

Сярод іх:

кампактны аналізатар радыенуклідаў спектраметрычнага тыпу;

рэнтгенадыягнастычнае абсталяванне для флюараграфіі, тамаграфіі і інш.;*

сканеры чалавека на поўны рост;

багажныя сканеры;

транспартныя сканеры.

Уся выпускаемая прадукцыя з'яўляецца імпартазамяшчальнай.

Асноўныя паказчыкі работы ў 2019 годзе:

колькасць створаных працоўных месцаў - 433;

экспарт - $39,1 млн;

сярэднямесячная заработная плата - Br2584;

аб'ём вытворчасці прадукцыі - Br79,1 млн.

За перыяд дзейнасці ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Мінск" аб'ём інвестыцый склаў $38,6 млн.

* Больш за 850 апаратаў рознага медыцынскага профілю ўстаноўлены ў 486 клініках Беларусі. Штогод на іх праводзіцца больш за 4,5 млн даследаванняў.

Крыніца: УП "Адані".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі