Сцяг Субота, 30 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 кастрычніка 2024, 16:09

Унікальныя выдатныя мясціны. Царква-крэпасць у Мураванцы

Унікальныя выдатныя мясціны. Царква-крэпасць у Мураванцы Адзін са старажытных дзеючых храмаў Беларусі - царква Раства Багародзіцы ў в.Мураванка Гродзенскай вобласці.

Унікальная царква-крэпасць пабудавана ў XV ст. Храм быў не толькі месцам для малітвы, але і абаронай у час спусташальных набегаў.

Царква ў Мураванцы - помнік гатычна-рэнесанснай архітэктуры.

Трохнефавы чатырохстаўповы мураваны храм памерам 15 м на 13,5 м мае адну апсіду і чатыры вуглавыя вежы.

Вышыня скляпенняў - 12 м. Дыяметр круглых вежаў з байніцамі - 3-4,5 м.

Сцены таўшчынёй 2 м зроблены ў тэхніцы гатычнага муравання з цэглы-пальчаткі*, таўшчыня фундамента больш як 2,5 м.

Усё збудаванне ахоплівае дэкаратыўны паясок з белай цэглы. Унікальная венецыянская арка над уваходам у храм зроблена з цэглы незвычайнай формы.

Галоўная святыня храма - абраз Маці Божай Ваўчынкаўская. Тут таксама захоўваецца Богаслужэбнае Евангелле сярэдзіны XIX ст.

Цікавы факт

У царкве-крэпасці была прадумана кожная дэталь, каб трымаць абарону. Да 1817 г. унутры сцен быў патайны ход вакол усяго храма. Пад збудаваннем знаходзілася два склепы, а галоўны ўваход быў абаронены цяжкімі варотамі і герсай - жалезнай рашоткай, што апускалася на ланцугах з нішы, зробленай у сцяне.

*Пальчатка - след ад пальцаў, яго спецыяльна пакідалі на сырой цэгле, каб пры ўкладцы счэпліванне было мацнейшае.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі