ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 красавіка 2023, 16:13

Унікальныя традыцыі: вясеннія абрады ў Беларусі

Унікальныя традыцыі: вясеннія абрады ў Беларусі

Свята Вялікадня звязана з унікальнымі старадаўнімі абрадамі і традыцыямі, многія з якіх захаваліся ў Беларусі да нашых дзён і ўключаны ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай спадчыны краіны.

Абрад "Стрылка"

Месца правядзення: Драгічынскі раён, аграгарадок Бездзеж.

Абрад існуе мінімум з 1784 года.

Сімвалізуе заканчэнне Вялікага посту, прыход вясны і абуджэнне прыроды.

"Стрылка" ўяўляе сабой ваджэнне карагода каля царквы Святой Тройцы пасля службы на першы дзень Вялікадня.

Удзельнікі абраду - дарослыя і дзеці. Бяруцца за рукі, спяваюць песні, але ходзяць не па крузе, а стралой. Унутры стралы некалькімі групамі стаяць дзеці, сімвалізуючы сабой зярняткі.

Абрад "Ваджэнне Сулы"

Месца правядзення: Гомельскі раён, вёскі Гадзічава і Маркавічы.

У 1960-я гады абрад быў страчаны, але зноў адрадзіўся ў 2007 годзе.

Водзяць Сулу для добрага ўраджаю і моцнага здароўя.

Удзельнікі - мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзеянняў - жанчыны і дзяўчаты ў маляўнічых касцюмах.

Збіраюцца на другі дзень Вялікадня ў Гадзічаве, водзяць старадаўнія мясцовыя карагоды і, узяўшыся пад рукі, ідуць у бок Маркавіч з песняй "Як ішла Сула", прыпеўкамі і песнямі пад гармонік.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі